Алану Гебрамарыям з каманды Ціханоўскай на два месяцы пакідаюць пад вартай

14.11.2020 / 13:30

Алане Гебрамарыям, якая ўваходзіла ў асноўны склад Каардынацыйнай рады і была прызначаная адказнай па справах моладзі ў камандзе Ціханоўскай, абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту на два месяцы.

Цяпер Алана Гебрэмарыям з'яўляецца падазраванай па арт. 342 ч. 1 (Арганізацыя групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак і звязаны з яўным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады) КК РБ.

У найбліжэйшы 10 дзён ёй павінна быць выстаўленае абвінавачванне, інакш падазраванага павінны вызваліць. На дадзены момант яна знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Nashaniva.by