Мінск развітаўся з Раманам Бандарэнкам ФОТЫ
20.11.2020 / 10:48
Раман Бандарэнка памёр у чацвер 12 лістапада ў Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі. Яму быў 31 год. Напярэдадні Рамана затрымалі на «плошчы Перамен» — квартале між мінскімі вуліцамі Чарвякова і Сморгаўскім трактам. Праз кароткі час хуткая забрала маладога чалавека з Цэнтральнага РУУС у цяжкім стане. Ён упаў у кому і не выйшаў з яе.
12:40
Гл. таксама: Магіла Бандарэнкі на Паўночных могілках патанае ў кветках
12:37
12:10
Пад воклічы «Жыве Беларусь» машына з целам Рамана адʼехала ад царквы. Пасля гэтага людзі сталі разыходзіцца ад царквы
12:01
Цела занеслі ў машыну, людзі паднялі ўверх рукі са знакам вікторыі, гукаюць «Не забудзем, не даруем!»
11:59
11:38
11:26
У краме побач вялікая чарга па кветкі.
11:20
11:17
Адчынілі царкву, сталі запускаць.
10:40
Развітанне праходзіць у царкве Уваскрашэння Хрыстовага на вуліцы Гамарніка, што на поўначы Мінска.
Шмат людзей выходзіць з аўтобусаў.
Пахаваюць Рамана на Паўночных могілках.
Рамана Бандарэнку захапілі ў двары ягонага дома каля Плошчы перамен 11 лістапада, адвезлі ў Цэнтральнае РУУС, пасля яго шпіталізавалі з чэрапна-мазгавой траўмай, была праведзена аперацыя. Пасля аперацыі 12 лістапада ён памёр.