У Полацку мужчына забыў на пліце рондаль і ледзь не загінуў

22.11.2020 / 11:40

Здарэнне адбылося ў пятніцу каля 23:05, паведамляе 112.by

112.by

У службу ратавання патэлефанавалі і распавялі пра задымленне ў адной з кватэр на вуліцы Касманаўтаў.

Супрацоўнікі звяна газадымаахоўнай службы, што прыбылі на месца здарэння, праніклі ў кватэру і выявілі загаранне. На газавай пліце была пакінутая ежа ў рондалі. Сам гаспадар знаходзіўся ў іншым пакоі, яго вынеслі на свежае паветра і перадалі медыкам, якія шпіталізавалі пацярпелага для абследавання.

Nashaniva.by