У Мінэнерга распавялі, колькі ў Беларусі торфу
30.11.2020 / 15:51
Фота: minenergo.gov.by
Запасы торфу ў Беларусі ацэньваюцца ў 2,4 млрд. тон. З 9 тысяч тарфяных радовішчаў цяпер распрацоўваецца каля 40, паведамляе прэс-служба Мінэнерга.
Штогод у Беларусі здабываецца каля 2 млн. тон торфу, з якіх вырабляецца каля 1 млн. т тарфяной прадукцыі.
У Мінэнерга зазначаюць, што адным з перспектыўных кірункаў з'яўляецца выкарыстанне паліўнага торфу ў цэментнай галіне і жыллёва-камунальнай гаспадарцы. На цэментных заводах ужо ўведзеныя ў эксплуатацыю дзве лініі па падрыхтоўцы і спальванню паліўных брыкетаў, а таксама рэалізаваны праект па спальванні тарфяной сушонкі. Таксама працягваюцца работы па пераводзе кацельняў ЖКГ на фрэзерны торф.