Навальны ідэнтыфікаваў групу работнікаў ФСБ, якія атруцілі яго «Навічком» — расследаванне

архіўны артыкул за 2020 год

Расійскі палітык Аляксей Навальны апублікаваў расследаванне наконт свайго атручвання і назваў імёны людзей, якіх абвінавачвае ў спробе забойства.

16.02.2024 / 14:40

Нагадаем, Навальнаму — галоўнаму апаненту Уладзіміра Пуціна — стала дрэнна ў самалёце ў жніўні 2020 года. Праз некаторы час заходнія дактары знайшлі ў яго арганізме сляды «Навічка».

Цалкам расследаванне можна прачытаць тут, а мы перакажам толькі базавыя тэзісы.

1) У сваёй паездцы Навальны ляцеў нетыповым маршрутам. У адзін бок — Масква — Навасібірск, у адваротны Томск — Масква. Аднак выявілася, што тры невядомыя яму чалавекі ляцелі гэтымі ж рэйсамі. Адзін з іх — работнік ФСБ Уладзімір Паняеў.

2) Два іншыя падазроныя спадарожнікі — медыкі з сістэмы ФСБ. Прычым яны перасоўваліся па падробленых дакументах.

3) Аказалася, што гэтыя трое чалавек падарожнічалі ўслед за Навальным у 30 паездках.

4) Рабілася дзве спробы атруціць Навальнага, але доза была замалая.

5) Расследавальнікі знайшлі білінг мабільных тэлефонаў групы ФСБ і адсачылі іх актыўныя перамовы ў дні спроб атруціць Навальнага.

6) Актыўнасць групы ФСБ пачалася пасля таго, як Навальны заявіў, што будзе балатавацца ў прэзідэнты Расіі.

Nashaniva.com