Памерла Марыя Карпенка. Яна 25 гадоў узначальвала культавы часопіс «Работніца і сялянка»
15.12.2020 / 13:58
Пайшла з жыцця Марыя Карпенка, шматгадовая рэдактарка часопіса «Работніца і сялянка» (пасля «Алеся»).
Нарадзілася ў 1932 у Капыльскім раёне.
Узначальвала часопіс «Работніца і сялянка» ў 1972-1999 гадах. Пры Карпенка была рэалізаваная паспяховая бізнэс-ідэя — у часопісах змяшчаліся выкрайкі, якія карысталіся шалёным попытам на тэрыторыі ўсяго Савецкага Саюза.