Памёр акцёр Тэатра лялек Уладзіслаў Уласаў

29.12.2020 / 15:08

Беларускі акцёр, заслужаны артыст Беларусі Уладзіслаў Уласаў памёр на 92-м годзе жыцця, піша Tut.by.

Фота Тэатра лялек

Уладзіслаў Уласаў нарадзіўся ў 1929 годзе ў горадзе Дзямідаў Смаленскай вобласці. У 1945-м быў прыняты ў Смаленскі абласны тэатр лялек рабочым сцэны. Праз чатыры гады яго прызвалі на службу ў флот.

Фота Тэатра лялек

У 1959-2007 гадах — у Беларускім дзяржаўным Тэатры лялек. Таксама выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце.

Сыграў больш за 100 роляў. Сярод іх Понцій Пілат у «Майстры і Маргарыце», стваральнік у «Боскай камедыі», Швейк ды інш.

Апошнія гады жыў у Смаленску.

Nashaniva.com