Анжаліка Агурбаш заклікала Ігара Лосіка спыніць галадоўку
13.01.2021 / 11:01
Спявачка Анжаліка Агурбаш заклікала Ігара Лосіка спыніць галадоўку, паведамляе «Радыё Свабода».
Ігар за кратамі знаходзіцца з 25 чэрвеня 2020 года, 15 снежня ён абвясціў галадоўку і галадае ўжо 30 дзён. Учора з такім заклікам да Лосіка звярнулася Святлана Ціханоўская, рэкамендаваў спыніць галадоўку і Зміцер Дашкевіч.
Аднак Ігар сказаў адвакату, што пакуль будзе працягваць галадоўку.