Газету «Новы Час» выкідаюць з кіёскаў

«Сёння падчас здачы чарговага нумара «Новага Часу» на экспедыцыю мы выпадкова даведаліся, што ўжо з лютага «Белсаюздрук» разрывае з намі дамову», — паведаміла галоўны рэдактар Аксана Колб

14.01.2021 / 14:37

Такім чынам, з лютага газету можна будзе атрымаць толькі па падпісцы. У рэдакцыі спадзяюцца, што такая магчымасць да канца чэрвеня ў чытачоў яшчэ застанецца.

У гандлёвым аддзеле РУП «Белсаюздрук» не сталі тлумачыць прычыны адмовы ад распаўсюду. Гэтак жа, як і не маглі адказаць, ці накіравалі ў рэдакцыю адмысловы ліст з паведамленнем аб спыненні супрацоўніцтва.

Падпіску на люты можна аформіць да 27 студзеня.

Падпісны індэкс «Новага Часу» — 63279.

Nashaniva.com