Аляксандр Глеб атрымаў участак пад Мінскам. Побач яшчэ два яго катэджы, а таксама зямля Домрачавай і Дэпард'ё
Адзін з самых паспяховых беларускіх футбалістаў займеў участак 25 сотак для будаўніцтва дома ў вёсцы Лапаровічы на беразе Мінскага мора. Гэтая зямля знаходзіцца па суседстве з участкамі Жэрара Дэпард'ё і Дар'і Домрачавай, піша Tut.by.
02.02.2021 / 09:49
Як вынікае з даных дзяржрэгістра нерухомай маёмасці Беларусі, участак быў перададзены ва ўласнасць Аляксандра Глеба ў пачатку кастрычніка 2020 года. Падстава — рашэнне Папярнянскага сельскага савета. Вось прыкладныя межы гэтай зямлі:
Адметна, што Глебу належаць два катэджы ў Лапаровічах. Адзін з іх ён набыў яшчэ ў 2014 годзе, другі, суседні, год таму.
Участак мяжуе з зямлёй Жэрара Дэпард'ё, якую ён атрымаў у арэнду ў 2019 годзе, але пакуль на ёй так нічога і не пабудаваў.
Ад ўчастка Глеба да Мінскага мора — каля ста метраў. Побач таксама знаходзяцца дамы Дар'і Домрачавай і старшыні Беларускай федэрацыі біятлона Андрыяна Цыбульскага.
Акрамя таго, недалёка ад гэтага месца хутка пачнецца будаўніцтва шматфункцыянальнага спартыўна-аздараўленчага комплексу. Гэтым праектам займаецца кампанія «ЭКВІЦІ груп», заснаваная ў ліку іншых буйным бізнэсменам Андрэем Шыхліным і, верагодна, унукам экс-прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева Русланам Пятровым.