«Незаконныя партатыўныя рацыі»: сілавікі выставілі абвінавачванні законным кіраўнікам М'янмы
Прэзідэнту М'янмы Він М'іну і дзярждарадцы і фактычнаму лідару краіны Аун Сан Су Чжы, зрынутым 1 лютага падчас дзяржаўнага перавароту, выставілі абвінавачванні.
03.02.2021 / 16:27
Пра гэта паведамляе The Guardian са спасылкай на паліцэйскі рапарт.
Згодна з дакументам, падчас ператрусаў у рэзідэнцыі Аун Сан Су Чжы былі выяўленыя партатыўныя рацыі. Паводле версіі паліцыі, прылады былі ўвезеныя ў краіну нелегальна і выкарыстоўваліся целаахоўнікамі м'янманскага лідара без спецыяльнага дазволу.
Выданне ўдакладняе, што за парушэнне прадугледжваецца пазбаўленне волі на два гады.
Прэзідэнта краіны Він М'іна абвінавачваюць у парушэнні супрацьвірусных абмежаванняў падчас перадвыбарчай кампаніі.