КДБ уключыў Аўтуховіча ў спіс тэрарыстаў
Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў пералік арганізацый і фізічных асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці. У спіс дадаліся 17 чалавек.
15.02.2021 / 11:48
13 з іх — людзі, якіх КДБ лічыць паплечнікамі Мікалая Аўтуховіча. Сам Аўтуховіч, сям’я Разановічаў з Брэста, сям’я Мельхераў, Вольга Маёрава, Уладзімір Гундар, Галіна Дзербыш, Ірына Гарачкіна, Павел Сава, Віктар Снягур.
Артур Папок — адзіны з іх, хто не арыштаваны, знаходзіцца ў вышуку.
Яшчэ чацвёра — анархісты на чале з Ігарам Аліневічам.