У Жодзіне разагналі сходку крымінальных аўтарытэтаў, на якой абмяркоўвалі, як дыскрэдытаваць злодзея ў законе

Днём 15 лютага ў Жодзіне ГУБАЗіК і «Алмаз» разагналі «сходку» крымінальных аўтарытэтаў, паведамляе МУС.

17.02.2021 / 21:16

«Сходку» арганізавалі прыхільнікі злодзея ў законе Паўла Алексяевіча па мянушцы Паштэт для перадзелу сфер уплыву ў крымінальных колах Беларусі, а таксама для спробы Аляксеевіча «ўмацаваць пазіцыі» на Міншчыне. Акрамя таго, на сходзе абмяркоўваліся пытанні дзеянняў па дыскрэдытацыі злодзея ў законе Аляксандра Кушнярова.

У выніку былі затрыманыя 12 чалавек з Жодзіна і Барысава.

Nashaniva.com