Лукашэнка — аб дарожных картах: План дзеянняў ёсць
Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з Уладзімірам Пуціным дарожныя карты на сустрэчы ў Сочы 22 лютага.
22.02.2021 / 18:54
— Выдумляць нічога не трэба, мы нямала зрабілі з вамі. І ўрады працавалі да гэтага часу (па пытанні дарожных карт. — Заўв. рэд.), — падкрэсліў Лукашэнка.
Паводле слоў Лукашэнкі, дарожныя карты ў сувязі з дамоўленасцю, дасягнутай падчас папярэдняй сустрэчы ў Сочы, былі мадэрнізаваныя.
— Сапраўды, урад і Расіі, і Беларусі вельмі шмат зрабіў. Яны абнавілі фармат, — адзначыў ён.
Лукашэнка звярнуў увагу, што сёння, 22 лютага, пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка далажыў яму, што быў праведзены рэбрэндынг шасці-сямі дарожных карт.
— Усе астатнія, у прынцыпе, гатовыя да падпісання. План дзеянняў ёсць, — падкрэсліў Лукашэнка.