У чым сакрэт высокай прадуктыўнасці? Вы здзівіцеся
Як ні парадксальна, але калі вы хочаце дасягаць больш, то трэба знаходзіць час, каб нічога не рабіць.
17.03.2021 / 21:09
Фота Depositphotos.com
Некаторыя людзі часта імкнуцца скарыстаць кожную секунду жыцця, каб быць максімальна прадуктыўнымі. Нават проста глядзець у акно або чакаць, пакуль закіпіць чайнік, для іх непрымальна. Аднак як паказваюць нейрабіялагічныя даследаванні, мозг выкарыстоўвае гэтыя свабодныя перыяды для аднаўлення і перазагрузкі.
Нават кароткачасовыя перапынкі дапамагаюць мозгу палепшыць здольнасць да навучання і павялічыць прадуктыўнасць. Найлепшы спосаб узяць перапынак для мозгу — зрабіць штосьці бессэнсоўнае, піша The Wall Street Journal.
Адпачынак з’яўляецца адным з найбольш важных спосабаў павышэння кагнітыўнай гібкасці. Таму варта пазбаўляцца ад пачуцця віны за штодзённы адпачынак.
Каб расслабіцца і дазволіць сабе нічога не рабіць, варта пачаць са знаёмых дзеянняў. Вось некалькі прыкладаў.
Прагуляйцеся ў адзіноце
Пакіньце ваш тэлефон дома і правядзіце гадзіну на свежым паветры. Гэта дае мноства як і фізічных, так і разумовых пераваг. Аднак не варта ставіць мэту, напрыклад, прайсці 10 тысяч крокаў. Трэба атрымаць асалоду ад прагулкі, а не ператвараць яе ў гонку.
Даўжэй прыміце душ
Найлепшы шлях пачаць больш запавольвацца і даваць мозгу адпачынак — крыху змяніць прывычку, якая стабільна прысутнічае ў вашым графіку. Гэта можа стаць даўжэйшае прыняцце душа, што дапаможа вам расслабіцца і заспакоіцца.
Гуляйце без вядзення ліку
Вядзенне ліку падчас гульні прымушае ваш мозг напружвацца. Таму лепш выбіраць гульні, у якіх не важны канчатковы вынік.
Прыгатуйце штосьці смачнае
Працэс прыгатавання ежы можа таксама дапамагчы мозгу адпачнуць і аднавіцца. Аднак не трэба імкнуцца стварыць кулінарны шэдэўр, каб апраўдаць выдаткаваны час. Сэнс у тым, каб атрымаць асалоду менавіта ад працэсу, таму выбірайце простыя рэцэпты.
Паспрабуйце крыху паспаць
Калі ў вас праблемы з начным адпачынкам, то мае сэнс паспрабаваць кароткі дзённы сон на працягу 15-20 хвілін. Гэта павышае матывацыю, працаздольнасць і настрой.