Мінчанку аштрафавалі на 5800 рублёў за фоткі Бабарыкі і Ціханоўскай у акне

У Завадскім судзе Мінска разглядаліся адміністрацыйныя справы супраць Іны Дабратвор.

02.04.2021 / 20:26

Яна ў вокнах сваёй кватэры па вуліцы Арцёма змясціла партрэты Віктара Бабарыкі, Святланы Ціханоўскай, Марыі Калеснікавай і выяву герба Пагоня.

Іна — журналістка-фрылансер, маці пецярых дзяцей, а таксама жонка актывіста Іллі Дабратвора. Гэта менавіта ў іх на паверсе пад’езд быў абклеіны выявамі палітвязняў.

Іну Дабратвор судзілі адразу па трох пратаколах па артыкуле 24.23 частка 3, нібыта шляхам вывешвання здымкаў яна ладзіла пікет. У выніку суддзя Алена Някрасава прысудзіла жанчыне 200 базавых велічынь штрафу — гэта 5800 рублёў.

ЗП