22-гадовы Ціма Беларускіх упершыню паказаў сваю дачку. Ёй ужо пяць гадоў ФОТА

16 красавіка ў Мінску прайшоў суд па справе Цімы Беларускіх. Цімафея Марозава (гэта яго сапраўднае імя) і яго сябра Антона Крывецкага абвінавачвалі ў незаконным абароце гашышу і амфетаміну. У выніку пакаралі двума гадамі хатняй хіміі.

17.04.2021 / 17:27

У судзе Ціма распавёў, што ў яго на ўтрыманні пяцігадовая дачка і жонка, якая плануе аформіць інваліднасць, піша kp.by.

Раней тэма жонкі і дачкі ўсплывала, але спявак і яго прадзюсары адмаўлялі.

Тэму сям'і і пяцігадовай дачкі Ціма працягнуў далей у сетцы: праз некаторы час на старонцы Цімы Беларускіх з'явіўся пост наступнага зместу.

— У кожнага бесклапотнага чэла ёсць свае шкілеты ў шафе. Пачнём з таго, што я тата)) Не той, пра якога вам кажуць вашы любімыя рэперы, а рэальны баця, у якога ёсць выдатная дачка, якой дарэчы ўжо 5 гадоў. І ўвесь гэты час дзеля таго, каб трымацца вобразу хлопчыка з разбітым сэрцам — гэта ўсё старанна хавалася (але хто хацеў ведаць — ведаў пра гэта). І жыве з гэтым даўно).