У Польшчы затрымалі кантрабандныя беларускія цыгарэты на $2,5 мільёна

653 тысячы пачкаў былі схаваныя ў фуры за мінеральнай ватай.

05.05.2021 / 12:28

Польскія мытнікі спынілі на Падляшшы для надгляду літоўскую фуру, якая, згодна з дакументамі, павінна была перавозіць у Нямеччыну груз мінеральнай ваты. Высветлілася, што заяўлены груз знаходзіцца толькі ў задняй частцы паўпрычэпа. За ім былі схаваныя кантрабандныя цыгарэты, піша kas.gov.pl.

У грузавіку, якім кіраваў 32-гадовы грамадзянін Літвы, знаходзілася 653 тысячы пачкаў беларускіх цыгарэт на суму 9,7 злотых (каля 2,5 мільёна даляраў). 

У дачыненні да кіроўцы распачатая крымінальная справа, якую курыруе раённая пракуратура ў Сувалках. Грамадзянін Літвы арыштаваны на 3 месяцы. Яму пагражае пазбаўленне волі да 10 гадоў.

Nashaniva.com