Чарняўская знаходзіцца пад хатнім арыштам
Удава Юрыя Зісера Юлія Чарняўская знаходзіцца пад хатнім арыштам. Паведамляецца, што ў яе «ўсё ў парадку, яна дзякуе за падтрымку і перадае прывітанне». Адвакат Юліі — пад падпіскай аб неразгалошванні, паведамляе Tut.by.
20.05.2021 / 20:29
Юлію Чарняўскую не бачылі з 18 мая. Сёння днём яна знайшлася ў Дэпартаменце фінансавых расследаванняў КДК, дзе з ёй праводзілі следчыя дзеянні.
Нагадаем, яе месцазнаходжанне не было вядома тры дні. Сваякі Юліі Чарняўскай сёння аднеслі заяву ў СІЗА КДБ — была здагадка, што яна там.