Украінскага дэпутата, які сустракаўся з Лукашэнкам, выключылі з парламенцкай фракцыі «Слуга народа»
Дэпутацкая фракцыя «Слуга народа» выключыла са свайго складу народнага дэпутата Яўгенія Шаўчэнку.
24.05.2021 / 10:33
БелТА
«Шаўчэнка выключаны з фракцыі «Слуга народа», — напісаў дэпутат Віталь Безгін на сваёй старонцы ў фэйсбуку, звяртае ўвагу Інтэрфакс-Украіна.
Дэпутат ад «Слугі народа» Яўгеній Шаўчэнка 20 красавіка правёў у Мінску сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам. 23 красавіка на пасяджэнні фракцыі «Слуга народа» было прынята рашэнне правесці галасаванне шляхам збору подпісаў наконт далейшага ўдзелу дэпутата Яўгенія Шаўчэнкі ў складзе фракцыі.