Да сямі гадоў: вынесены прысуд Севярынцу і актывістам «Еўрапейскай Беларусі». У судзе яны скандавалі «Верым! Можам! Пераможам!»
Сёння ў Магілёве абвесцілі прысуд групе палітычных актывістаў, якіх абвінавачвалі у арганізацыі масавых беспарадкаў. Суд праходзіў у закрытым рэжыме.
25.05.2021 / 11:11
Андрэй Войніч, Дзмітрый Казлоў, Павел Юхневіч, Яўген Афнагель. Фота «Радыё Свабода»
Паўлу Севярынцу прысудзілі 7 гадоў узмоцненага рэжыму за «арганізацыю масавых беспарадкаў». Столькі ж далі Андрэю Войнічу, Яўгену Афнагелю.
Паўлу Юхневічу — 5, Максіму Вінярскаму — 5. Ірыне Шчаснай — 4 гады агульнага рэжыму.
Суд пачаўся 12 мая ў Магілёве.
Радыё Свабода
Павел Севярынец быў затрыманы амаль год таму, 7 чэрвеня 2020 года.
Асуджаныя ў судзе скандавалі «Беларусь будзе вольнай» і «Верым! Можам! Пераможам!». Гэты момант трапіў на відэа.