Сцяпана Латыпава перавезлі з бальніцы ў СІЗА-1

Палітвязень Сцяпан Латыпаў больш не ў бальніцы на Сямашкі, куды яго ўчора даставілі пасля спробы самагубства. Пра гэта Tut.by распавялі сваякі палітвязня.

02.06.2021 / 12:58

Падобна на тое, што ён знаходзіцца ў СІЗА №1 на Валадарскага. Там для яго сёння прынялі перадачу.

Нагадаем, учора, 1 чэрвеня, 41-гадовы Латыпаў паспрабаваў сабе перарэзаць горла ў зале суда. Міністэрства аховы здароўя апісвала яго стан так: «Пры паступленні былі выкананы ўсе неабходныя медыцынскія мерапрыемствы, праведзена апрацоўка раны. На цяперашні момант стан пацыента стабільны, сітуацый, што пагражаюць жыццю, няма. Пацыент апрытомнеў пасля наркозу». Прадстаўнік бальніцы адзначаў у эфіры дзяржтэлеканала, што Латыпаў пасля аперацыі знаходзіўся на ШВЛ.

Nashaniva.com