Гэтая краіна свету зрабіла біткойн сваёй валютай нароўні з далярам ЗША

Заканадаўчая асамблея Сальвадора прыняла закон, які дазваляе выкарыстоўваць крыптавалюту біткойн як законны плацежны сродак. За прыняцце дакумента прагаласавалі 62 з 84 дэпутатаў.

09.06.2021 / 14:11

Пасля галасавання курс біткойна вырас больш чым на 5%, вышэй за 34 тысячы даляраў за манету, паведамляе meduza.io.

Con 62 votos, el pleno legislativo aprueba la #LeyBitcoin con la que El Salvador adopta el #Bitcoin como moneda de circulación legal.

¡#LaNuevaAsamblea sigue haciendo historia! pic.twitter.com/Ur9OQzPvYI

— Asamblea Legislativa (@AsambleaSV) June 9, 2021

Сальвадор стаў першай краінай, што легалізавала біткойн для паўсядзённага выкарыстання. Біткойн стануць выкарыстоўваць нароўні з далярам ЗША — афіцыйнай валютай Сальвадора.

У законе сказана, што курс біткойна да даляра будзе свабодна фармаваць рынак. Усе цэны будуць пазначаныя ў біткойнах, жыхары Сальвадора змогуць выкарыстоўваць крыптавалюту пры аплаце падаткаў.

Значную частку эканомікі Сальвадора складаюць грашовыя пераводы ўраджэнцаў гэтай краіны, якія паступаюць з іншых краін. У 2020 годзе ў краіну перавялі 5,9 мільярда даляраў, што адпавядае прыкладна 22% ВУП Сальвадора.

Nashaniva.com