Рэцэпт на выхадныя: персікавае марозіва джэлата
Джэлата (gelato) — гэта італьянскі замарожаны дэсерт з дабаўленнем свежай садавіны. Джэлата адрозніваецца ад звычайнага марозіва меншай тлустасцю і тэкстурай. Гэты дэсерт проста гатуецца дома і можа стаць выратаваннем у летнюю спёку.
12.06.2021 / 08:32
Фота Depositphotos.com
Вам спатрэбіцца (на 4 порцыі):
- 6 шклянак малака
- 1 шклянка цукру
- 12 штук яечных жаўткоў
- 8 штук персікаў
- Зняць шкурку з персікаў і здрабніць іх у блендары да стану пюрэ.
- У вялікай каструлі змяшаць злёгку ўзбітыя жаўткі, 3 шклянкі малака і цукар.
- Паставіць каструлю на вельмі маленькі агонь, узбіваць і награваць, пакуль сумесь не стане густой.
- Зняць каструлю з агню і дадаць персікавае пюрэ. Перамяшаць і павольна ўліць яшчэ 3 шклянкі малака.
- Астудзіць сумесь у халодным месцы і паставіць у лядоўню.
- Кожныя 30 хвілін перамешваць, каб дэсерт атрымаўся крэмавай і мяккай тэкстуры.