Суд над Ціханоўскім, Лосікам, Статкевічам пачнецца 24 чэрвеня ў гомельскім СІЗА

Працэс пройдзе ў будынку Гомельскага СІЗА №3. Пачатак пасяджэння — 24 чэрвеня ў 10.00.

15.06.2021 / 10:05

«Радыё Свабода»

«Пра закрыты рэжым яны нічога не паведамілі, але яго не трэба і ўводзіць, бо ў СІЗА, хутчэй за ўсё, нікога не пусцяць», — расказала «Нашай Ніве» Марына Адамовіч.

Разам са Статкевічам, Ціханоўскім і Лосікам па справе праходзяць таксама Уладзімір Цыгановіч, Арцём Сакаў і Дзмітрый Папоў.

Nashaniva.com