Генадзь Давыдзька: На перамовах з Байдэнам Пуцін будзе абараняць інтарэсы Беларусі

Пра гэта кіраўнік «Белай Русі» заявіў у інтэрв'ю каналу «Белрос».

15.06.2021 / 11:04

«Я думаю, Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін не здасць Беларусь ні ў якой ступені. Ён поўны рашымасці, і Беларусь — адзін з тых пунктаў, якія нават двухсэнсоўна нельга абмяркоўваць з ворагам і Расіі, і Беларусі, таварышам Байдэнам. Так, ён будзе мімікрываць, канечне, будзе рабіць выгляд… Але спадар Байдэн ідзе на перамовы не таму, што ён хоча пра нешта дамовіцца. Ён ідзе на перамовы, каб супакоіць на нейкі час Расію.

Гэта дыялог супернікаў, прычым з боку Пуціна гэта дыялог чалавека, які хоча, каб яго краіну пакінулі ў спакоі. Яго краіну і яго тэрыторыю. Каб не пашыралі сваю прысутнасць баз ва Украіне і не лезлі ва ўнутраныя справы Расіі і саюзнікаў. Таму я ўпэўнены, што Уладзімір Уладзіміравіч на гэтых перамовах будзе абараняць інтарэсы Беларусі», — заявіў Генадзь Давыдзька ў эфіры канала «Белрос».

Nashaniva.com