Адваката Андрэя Мачалава пазбавілі ліцэнзіі — пра гэта ён даведаўся на судзе

18 чэрвеня Андрэй Мачалаў абараняў Вольгу Сінялёву, якую судзяць праз «кватэрнае пытанне» з пракуроркай Касьянчык.

18.06.2021 / 14:53

Андрэй Мачалаў

Спачатку пасяджэнне закрылі, але пазней стала вядома, што суд увогуле не адбыўся. Суддзя абвясціла, што адвакат Мачалаў быў пазбаўлены ліцэнзіі яшчэ 31 мая. 

У выніку пасяджэнне пачнецца зноў, але толькі 25 чэрвеня. 

Андрэй Мачалаў пацвердзіў інфармацыю:

«Пра тое, што я пазбаўлены ліцэнзіі, я даведаўся сёння. Будзем разбірацца, калегія мне нічога не паведамляла. Адпаведна, прычыну я назваць таксама не магу».

Андрэй Мачалаў неаднаразова прымаў удзел у палітычных працэсах, напрыклад абараняў журналістку Кацярыну Барысевіч.

Nashaniva.com