Міхаіл Гуцэрыеў, які трапіў пад санкцыі, пакідае раду дырэктараў «Руснафты»

24.06.2021 / 17:33

Міхаіл Гуцэрыеў прыняў рашэнне аб выхадзе з рады дырэктараў «Руснафты», паведамляе прэс-служба кампаніі.

Нагадаем, што 21 чэрвеня Гуцэрыеў трапіў у санкцыйныя спісы ЕС, паколькі ён мае бізнэс-інтарэсы ў Беларусі і з'яўляецца даўнім сябрам Аляксандра Лукашэнкі.

Гуцэрыеў — перш за ўсё расійскі бізнэсмен. З Беларуссю яго звязвае «Слаўкалій» і будаўніцтва Нежынскага горна-абагачальнага камбіната.

Nashaniva.com