Памёр акцёр Ігар Андрэеў. Ён граў Быкава, удзельнічаў у пратэстах

Акцёр Горкаўскага тэатра Ігар Андрэеў памёр 6 ліпеня. Пра гэта расказалі яго сябры.

06.07.2021 / 16:35

Ігар Андрэеў нарадзіўся ў 1952 годзе ў Мінску, скончыў Тэатральна-мастацкі інстытут як акцёр.

Большую частку жыцця працаваў у Горкаўскім тэатры — як акцёр (у 1970-я), намеснік і першы намеснік дырэктара.

З апошняй пасады сышоў летась і зноў працаваў акцёрам.

Таксама з’яўляўся дырэктарам сталічнага Тэатра юнага гледача (1985-1995) і Белдзяржфілармоніі (1999-2002).

Андрэеў меў прабеларускую пазіцыю. Ён супрацоўнічаў з «Белсатам», у фільме «Куля для КДБ ад Васіля Быкава» сыграў ролю класіка беларускай літаратуры.

«Быў шчаслівы ўвасобіць вобраз вялікага пісьменніка і чалавека», — пісаў у сацыяльных сетках Андрэеў.

У лістападзе 2020 года, калі праходзілі акцыі памяці Рамана Бандарэнкі, яго затрымлівалі разам з жонкай у цэнтры Мінска.

Nashaniva.com