Вынесеныя прысуды па «справе студэнтаў»

Абвінавачанымі праходзяць 12 чалавек: студэнты БДУ Ксенія Сырамалот, Ягор Канецкі, Таццяна Якельчык, Ілля Трахтэнберг, студэнткі БДПУ Яна Арабейка і Кася Будзько, адлічаныя з БНТУ Вікторыя Гранкоўская і Анастасія Булыбенка, студэнтка Акадэміі мастацтваў Марыя Каленік, студэнт МДЛУ Глеб Фіцнер, выкладчыца БДУІР Вольга Філатчэнкава і выпускніца БДМУ, прадстаўніца Святланы Ціханоўскай па справах моладзі і студэнтаў, Алана Гебрэмарыям.

24.07.2021 / 21:18

Усіх абвінавачвалі па ч.1 арт. 342 КК (арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парад, або ўдзел у іх).

Пракурор запатрабаваў асудзіць усіх на рэальныя тэрміны: адзінаццаці фігурантам прызначыць па 2,5 гады калоніі, а Глебу Фіцнэру, адзінаму, хто прызнаў віну, прысудзіць 2 гады зняволення.

Суддзя цалкам задаволіла патрабаванні пракурора. Глеб Фіцнэр атрымаў 2 гады калоніі.

Усім астатнім фігурантам справы прысудзілі па 2 гады і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму кожнаму.

Nashaniva.com