Апошні беларускі тэнісіст вылецеў з Алімпіяды

Ілля Івашка (66-ы рэйтынг) у матчы трэцяга раўнду прайграў японцу Кэю Нішыхоры (69-ы рэйтынг) 6:7, 0:6.

28.07.2021 / 17:06

Цікава, што Нішыхоры трэніруе Максім Мірны.

Такім чынам беларускіх тэнісістаў на Алімпіядзе не засталося. Раней была пададзена заяўка ў міксце на Сабаленку (яна выбыла ў індывідуальным разрадзе) і Івашку, але заяўку адхілілі праз нізкі рэйтынг.

А менавіта ў міксце ў Лондане-2012 беларусы заваявалі золата. Тады ўсіх перамаглі Мірны і Азаранка.

Nashaniva.com