Святлана Ціханоўская сустрэлася з філосафам Фрэнсісам Фукуяма

У Сан-Францыска на працоўнай вячэры і дыскусіі ў Стэнфардскім універсітэце Святлана Ціханоўская сустрэлася са знакамітым эканамістам і філосафам Фрэнсісам Фукуямай.

30.07.2021 / 15:43

Яны абмеркавалі пытанні транзітнага перыяду і трансфармацыі Беларусі ад аўтакратыі да дэмакратыі, паведамляе яе прэс-служба.

«Для таго, каб транзітны перыяд у Беларусі прайшоў з найменшымі шокамі, трэба зрабіць прыярытэтам захаванасць механізму працы дзяржавы — каб яно магло выконваць свае функцыі клопату аб грамадзянах», — лічыць Фукуяма.

Таксама Фукуяма і Ціханоўская пагадзіліся, што бачанне будучыні павінна аб'ядноўваць людзей.

На развітанне Фукуяма падарыў Ціханоўскай сваю кнігу «Ідэнтычнасць» на дзвюх мовах.

Nashaniva.com