Суд над абаронцам «Плошчы Перамен» Сцяпанам Латыпавым сёння не адбыўся
Сёння ў судзе Савецкага раёна Мінска мусіў адбыцца працяг суда над палітзняволеным Сцяпанам Латыпавым, але працэс не адбыўся. На пачатку паседжання стала дрэнна адвакатцы Сцяпана, ёй выклікалі хуткую.
04.08.2021 / 12:04
Медыкі аказвалі ёй медыцынскую дапамогу ў залі суда каля паўгадзіны. Пасля гэтага ў судзе абвясцілі перапынак да заўтра, 5 жніўня, да 10:00, паведамляюць праваабаронцы
Учора на судзе над Сцяпанам скончылі вывучаць пісьмовыя матэрыялы справы (13 тамоў), дапыталі праз відэаканферэнцсувязь сведак па ч. 4 арт. 209 наконт кампаніі «Беларба», у якой Латыпаў з'яўляецца дырэктарам.
Усе дапытаныя сведкі не мелі прэтэнзій да якасці і тэрмінаў працы арганізацыі і яе супрацоўнікаў.
На працэсе праглядзелі відэа затрымання Сцяпана на «Плошчы Перамен». У судзе таксама пачалі праслухоўваць тэлефонныя размовы палітвязня, якія спецслужбы запісвалі з чэрвеня 2020 года.