У 98 гадоў сышла любімая пісьменніца многіх пакаленняў падлеткаў — Алена Васілевіч

Сумную вестку паведаміў у сваім фэйсбуку Леанід Галубовіч.

08.08.2021 / 13:50

Фота «Мінскі кур'ер»

«Сёння ўранку на 99 годзе жыцця адышла ў лепшы свет наша выдатная пісьменніца Алена Сямёнаўна Васілевіч… Вечная памяць», — напісаў ён.

Алена Васілевіч нарадзілася 22 снежня 1922 года ў Ліпніках пад Слуцкам. У восем гадоў засталася без бацькоў і выхоўвалася ў сваякоў. Аўтар тэтралогіі «Пачакай, затрымайся…» з культавай аповесцю «Расці, Ганька!»

Нядаўна «Беларуская энцыклапедыя» перавыдала «Расці, Ганьку» з малюнкамі Васіля Шаранговіча, які ілюстраваў кнігу пры першым выданні ў 1966 годзе.

Nashaniva.com