Бацька Брытні Спірс адмовіўся ад апекі над дачкой, якая доўжылася 13 гадоў

Джэймс Спірс, бацька амерыканскай спявачкі Брытні Спірс, вырашыў адмовіцца ад апякунства над дачкой. Пра гэта паведаміла Variety са спасылкай на судовыя дакументы.

13.08.2021 / 08:09

«Незалежна ад свайго фармальнага статусу, містэр Спірс заўсёды будзе бацькам Міс Спірс, ён заўсёды будзе любіць яе безумоўна і заўсёды будзе клапаціцца аб яе інтарэсах», — гаворыцца ў дакументах.

Брытні Спірс з 2008 года знаходзіцца пад апекай свайго бацькі Джэймса Спірса і іншых людзей. Ёй прызначылі апякунства, калі яна трапіла ў псіхіятрычную бальніцу з-за праблем з алкаголем і наркотыкамі. Апякунства прадугледжвала поўны кантроль над яе жыццём і фінансамі.