Украіна выбачылася перад аўтаркай выцінанак з Маладзечна за выкарыстанне яе твораў без дазволу
Некалькі выцінанак маладзечанскай мастачкі Лізаветы Чырвонцавай арганізатары канцэрта да Дня Незалежнасці Украіны выкарысталі 24 жніўня ў інсталяцыі сцэны без дазволу аўтаркі.
02.09.2021 / 15:40
Скрын з відэа на выступе Сафіі Ратару
Як паведаміла «Рэгіянальнай газеце» Лізавета, з ёй звязаўся кіраўнік кампаніі, якая займалася відэаінсталяцыямі. Усе пытанні вырашылі, і маладзечанскай мастачцы ўкраінскі бок прынёс прабачэнні.
— Гэта адзін з рэдкіх выпадкаў такога хуткага і станоўчага вырашэння сітуацыі, — кажа Лізавета Чырвонцава.