Ва Уздзенскім раёне паставілі помнік бульбе
У вёсцы Дзешчанка, што ва Уздзенскім раёне, адкрылі сімвалічны знак бульбе. Месца выбрана не выпадкова: кожную восень тут праходзяць бульбяныя кірмашы і фестывалі.
12.09.2021 / 16:00
На адным з іх і прэзентавалі скульптуру, паведамляе mlyn.by.
11 гадоў таму ў вёсцы ў мясцовай школе з’явіўся першы на Беларусі музей бульбы.
Раней на месцы школы была эксперыментальная база, дзе спецыялісты вырошчвалі новыя насенныя гатункі бульбы беларускай селекцыі.