Выкручваць ці зразаць грыбы? Самы страшны грэх у іншым
Гэтая спрэчка адвеку: выкручваць ці зразаць грыбы? Міколагі шмат разоў мянялі думку наконт гэтага. Вось што навука думае пра гэта цяпер.
26.09.2021 / 20:36
Логіка тут такая. Трэба старацца рабіць так, каб грыбніца не разразалася, не рвалася і высыхала.
Таму лепш грыбы акуратна выкручваць. Калі асцярожна зразаць вострым ножыкам — то без размаху, каб не пераразаць грыбніцы вакол грыба.
І старайцеся акуратна прыкрыць месца, дзе рос грыб, нібы прыхлопнуўшы, прыгладзіўшы мох ці ігліцу. Так, каб і знаку, што тут рос грыб, не заставалася.
Акрамя таго, памятайце, што сыраежкі, белыя грузды і печаркі адрозніваюцца ад паганак нязначна. Калі зразаць іх, большая небяспека памыліцца. Лепш добра глядзець на ножкі.
Але самы страшны грэх — калі грыбнікі, угледзеўшы адзін грыб, разграбаюць усё вакол у пошуках іншых. Гэта проста пагром грыбніцы. Калі вы разграбяце мох ці ігліцу, грыбніца на гэтым месцы высахне і надоўга перастане даваць грыбы.