Кіраўнік EPAM Аркадзь Добкін звярнуўся да супрацоўнікаў у сувязі з трагедыяй на Якубоўскага
EPAM публічна не каментаваў надзвычайнае здарэнне, удзельнікам якога стаў цімлід кампаніі Андрэй Зельцэр. Аднак, паводле інфармацыі dev.by, Аркадзь Добкін звярнуўся пісьмова да супрацоўнікаў.
30.09.2021 / 09:45
dev.by
«Калегі, дзень таму мы ўсе даведаліся аб трагедыі ў Мінску, у выніку якой загінулі два чалавекі. Цяжка знайсці правільныя словы, але перш за ўсё гэта трагедыя страты двух чалавечых жыццяў, трагедыя для іх дзяцей, іх сем'яў, іх блізкіх — для ўсіх.
Не маючы пакуль афіцыйна пацверджанай інфармацыі, мы можам у той жа час абгрунтавана меркаваць, што адным з загінулых быў супрацоўнік нашай кампаніі, Андрэй Зельцэр.
Мы разумеем, што гэта можа быць нялёгка, але адзінае, пра што бы мы хацелі прасіць усіх нас тут, — гэта захоўваць вельмі неабходную цяпер разважлівасць ва ўсім: ва ўчынках, дзеяннях, словах.
Калі ласка, не ўступайце ў непрадуктыўны абмен думкамі або непацверджанымі фактамі як унутры нашых карпаратыўных, так і ў знешніх сацыяльных каналах і медыя», — напісаў Добкін.