Нікаля Сарказі прысудзілі да года пазбаўлення волі

Сарказі будзе адбываць тэрмін па-за турмой і з электронным бранзалетам.

30.09.2021 / 12:57

bfmtv.com

Папраўчы суд Парыжа прызнаў 23-га прэзідэнта Францыі Нікаля Сарказі вінаватым у незаконным фінансаванні выбарчай кампаніі і прысудзіў яго да аднаго года пазбаўлення волі, паведамляе BFM TV. Сарказі будзе адбываць тэрмін па-за турмой і з электронным бранзалетам.

Суд прызнаў, што Сарказі падчас перадвыбарнай кампаніі ў 2007 годзе перавысіў ліміт выдаткаў, усталяваны законам. Згодна з заявай суда, Сарказі працягваў праводзіць мітынгі, калі патраціў больш за 42 мільёны еўра замест дапушчальных 22 мільёнаў еўра.

У сакавіку Сарказі быў асуджаны да трох гадоў турэмнага тэрміну паводле абвінавачвання ў карупцыі і гандлі ўплывам. Тады паведамлялася, што ён павінен адбыць год у турме, а два ўмоўна.

Nashaniva.com