Сын Гуцэрыева прадаў Paritetbank

14.10.2021 / 16:34

Адбылася здзелка па продажы Саідам Гуцэрыевым, які трапіў пад заходнія санкцыі, акцый «Парытэтбанка» расійскаму прадпрымальніку Расіму Ісмаілаву, паведамілі прадстаўнікі фінансавай арганізацыі.

Здзелка адбылася 12 кастрычніка. Сума здзелкі не раскрываецца.

Нагадаем, Саід Гуцэрыеў, сын расійскага алігарха, блізкага да Лукашэнкі, сем год быў генеральным дырэктарам кампаніі «ФортэІнвест», аднаго з найбуйнейшых перапрацоўшчыкаў нафты ў Расіі. А нядаўна сышоў з пасады на фоне ўведзеных заходніх санкцый.

Бацьку Саіда, Міхаіла Гуцэрыева звязваюць са з'яўленнем у Лукашэнкі Майбаха і верталёта.

Цяпер Гуцэрыеву-старэйшаму забаронены ўезд у ЕС і Вялікабрытанію, карыстанне і распараджэнне маёмасцю ў гэтых краінах, замарожаны рахункі і спынены фінансава-эканамічныя адносіны з самім Міхаілам Гуцэрыевым і падкантрольнымі яму кампаніямі.

Хто такі Міхаіл Гуцэрыеў і чым яму адгукнуцца брытанскія санкцыі? 

Сын Гуцэрыева, які трапіў пад заходнія санкцыі, сышоў з кіраўніцтва нафтаперапрацоўчай кампаніі 

Nashaniva.com