Гомельскага валанцёра, які адправіў палітвязням 2500 лістоў, правяраюць на фінансаванне экстрэмізму
Гомельскаму валанцёру Іллю Міронаву могуць інкрымінаваць фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці. Ён цяпер знаходзіцца ў ізалятары. Міронава затрымалі 30 верасня за каментары пра загінулага супрацоўніка КДБ. Валанцёр вядомы тым, што напісаў больш за 2500 лістоў зняволеным.
19.10.2021 / 11:59
Палітвязню Іллю Міронаву, які знаходзіцца ў гомельскім СІЗА № 3, могуць інкрымінаваць частку 1-ю артыкула 361-2 Крымінальнага кодэкса (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці). Гэта вынікае з адказу з РАУС Савецкага раёна Гомеля, які прыйшоў актывісту на хатні адрас.
Маці Іллі падкрэслівае, што ніякай іншай афіцыйнай інфармацыі пра сапраўдныя прычыны зняволення яе сына яна дагэтуль не атрымала ані ад праваахоўных органаў, ані ад адвакатаў:
— Што яму інкрымінуюць, мне ніхто не паведаміў. Адвакат нават не мае права нумар артыкула назваць. Але яшчэ да арышту Ілля ва УУС напісаў ліст і прасіў сказаць, што з яго маёмасцю, якую ў ліпені ў яго канфіскавалі падчас ператрусу. Прыйшоў адказ на гэты ліст. А там выразна напісана — частка 1-я артыкула 361-2.