Ягор Марціновіч з СІЗА: У камеры — 19 чалавек, няма чым дыхаць
Калі ласка, пішыце нашаніўцам!
26.10.2021 / 16:21
Пагоршыліся ўмовы ўтрымання галоўнага рэдактара «Нашай Нівы», ужо чацвёрты месяц ён знаходзіцца ў СІЗА па абсурдным абвінавачванні. Па словах сваякоў, цяпер у камеры Ягора — 19 чалавек, камера — у падвальным памяшканні, акна няма, ёсць толькі невялікі праём пад столлю, — вось і ўся вентыляцыя. Сітуацыю ўскладняе сезон рэспіраторных захворванняў.
Ягор просіць родных перадаць парады па методыках, як дыхаць, калі не хапае паветра. І папярэджвае, што ў такіх умовах не мае сілаў падрабязна адказваць на лісты.
Адміністрацыі СІЗА вядома аб праблеме з вентыляцыяй у камеры.
Калі ласка, пішыце нашаніўцам:
СІЗА-1, вул. Валадарскага 2, 220030, г. Мінск
Скурко Андрэю Генадзевічу
Марціновічу Ягору Аляксандравічу
Нават за кратамі Ягор стараецца падбадзёрыць людзей на волі. Паглядзіце, якія кранальныя лісты ён піша сваёй жонцы, з якой яны разам 13 год, яшчэ са студэнцкіх часоў.
«Перадусім не хапае цябе». Паглядзіце, якія кранальныя лісты Ягор Марціновіч дасылае жонцы з турмы (і графік кахання!)
Чалавек неверагоднай энергіі, галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч быў затрыманы 8 ліпеня. Лісты — гэта самае важнае, што ёсць сёння ў нас ад іх. І ў іх ад нас. Пачытайце вытрымкі з лістоў Ягора калегам.