Украінскага журналіста Дзмітрыя Гардона дэпартавалі з Грузіі: ён прыехаў на сустрэчу з Саакашвілі

Дзмітрый Гардон сёння, 27 кастрычніка, прыляцеў у Грузію і чакаў на пашпартным кантролі ў Тбілісі штамп у дакуменце. Але яму забаранілі ўезд у краіну. Пры гэтым прычыну так і не назвалі. Пра гэта журналіст расказаў у Instagram.

27.10.2021 / 17:32

«Адназначна звязваю гэта з тым, што напярэдадні МЗС Украіны звярнулася ў МЗС Грузіі з просьбай арганізаваць маё наведванне ў турме Руставі Міхаіла Саакашвілі. Усё, што адбылося, — гэта міжнародны скандал і ганьба для грузінскіх уладаў», — адзначыў украінскі журналіст.

Ён таксама дадаў, што цяпер вылятае ў Кіеў тым жа самалётам, якім прыляцеў у Тбілісі. Акрамя таго, Дзмітрый апублікаваў фота з грузінскага аэрапорта.

Nashaniva.com