Сяргей Ціханоўскі мяркуе, што прысуд па яго справе могуць вынесці 10 лістапада

У лісце, датаваным 27 кастрычніка, Сяргей Ціханоўскі напісаў: «Праз два тыдні мяне ўжо асудзяць», паведамляе Радыё Свабода.

01.11.2021 / 13:35

Лосіка, Ціханоўскага, Статкевіча, Цыгановіча, Сакава і Папова судзяць разам

Такім чынам мяркуецца, што 10 лістапада будзе вынесены прысуд Сяргею Ціханоўскаму, Міколу Статкевічу, Ігару Лосіку, Уладзіміру Цыгановічу, Арцёму Сакаву і Дзмітрыю Папову.

У лісце Сяргей Ціханоўскі напісаў: «Чалавек можа вытрываць і перацярпець усё, што магчыма, да самой смерці. А смерць непазбежная. Калі ты гэта ведаеш — ты нічога не баішся. Калі ты гатовы кожны дзень, то чым цябе можна напалохаць? Калі ты робіш тое, што мусіш, то што цябе можа спыніць?» — зазначыў палітвязень.

Палітзняволены Ігар Лосік, які знаходзіцца пад вартай у гомельскім СІЗА, даслаў жонцы 17 букетаў кветак

«Пазбаўляюць магчымасці абараняцца. Ужо адразу б нас прыгаварылі. Навошта гэты фарс». Што піша Ціханоўскі маці з турмы

Nashaniva.com