Паэт Дзмітрый Строцаў стаў лаўрэатам прэміі Шведскага ПЭН-цэнтра
Беларускі паэт Дзмітрый Строцаў стаў лаўрэатам Прэміі Курта Тухольскага Шведскага ПЭНа. Прэмію ўручаць 15 лістапада, у Міжнародны дзень пісьменнікаў у зняволенні.
08.11.2021 / 16:26
Узнагароду уручыць міністр культуры Швецыі Аманда Лінд, паведамляе budzma.org.
Шведскі ПЭН-цэнтр уручае Тухольскую прэмію з 1985 года. Прэмія прысуджаецца аўтару, які ўнёс асаблівы ўклад у развіццё свабоды слова. За гэтыя гады яе ўдастоіліся такія пісьменнікі, як Салман Рушдзі, Бэй Дао, Святлана Алексіевіч і Нурудзін Фара.