Рэцэпт на выходныя: гарбузовы чызкейк

Сезон гарбуза доўжыцца ўсю восень. З гэтай садавіны прынята рабіць супы, запяканкі і пюрэ, аднак сёння мы прапануем вам выпечку з гарбуза. Гарбузовы чызкейк стане цудоўнай нагодай для чаяпіцця халодным восеньскім вечарам.

13.11.2021 / 09:52

Фота BBC Food.

Каб зрабіць гарбузовы чызкейк, вам спатрэбіцца:

  1. Разагрэйце духоўку да 170 градусаў.
  2. Цалкам раскрышыце пячэнне. Растапіце масла на павольным агні ці на нізкай магутнасці ў мікрахвалёўцы. Змяшайце пячэнне, масла і цэдру.
  3. Вазьміце форму для выпечкі дыяметрам 25 см з здымным дном, змажце яе слівачным маслам. Размясціце на дне і сценках формы сумесь з пункта 2 — гэта будзе аснова чызкейка. Трохі прыдавіце яе.
  4. Змешвайце слівачны сыр, мякаць гарбуза, цукар, карыцу і мускатны арэх, пакуль у сумесі не знікнуць камячкі. Дадайце ў сумесь яйкі, асцярожна перамяшайце, пакуль сумесь не стане аднароднай. Размясціце сумесь у форме зверху асновы для чызкейка і запякайце будучы дэсерт на працягу 90 хвілін. Чызкейк будзе гатовы, калі яго верх застыне, але пры гэтым унутры ён павінен заставацца трохі мягкім.
  5. Дастаньце чызкейк з духоўкі і пакіньце яго ў форме, пакуль пірог не астыне. Потым перамясціце чызкейк на талерку для сервіроўкі, пакрыйце яго харчовай плёнкай і пакіньце на ноч.
  6. Узбівайце вяршкі, пакуль яны не загусцеюць. Паступова дадавайце ёгурт і сок лімона, асцярожна ўсё перамяшайце. Упрыгожце крэмам чызкейк і падавайце яго пры хатняй тэмпературы.

Nashaniva.com