Абвастрэнне на польска-беларускай мяжы. Мігранты кідаюць камяні ў польскіх памежнікаў, тыя ўжылі газ і вадамёт АНЛАЙН
У аўторак, дзявяты дзень міграцыйнага крызісу на беларуска-польскай мяжы, сітуацыя зноў абвастрылася. Мігранты спрабавалі прарваць мяжу, польскі бок ужыў газ і вадамёт.
16.11.2021 / 12:27
15:27
Пакуль што канфлікт на мяжы сціх, мігранты адыйшлі ў свой намётавы лагер у памежнай зоне.
А ў «Брузгах» стаіць адзінокая палатка.
15.15
14.45
Сітуацыя на КПП цяпер:
14.30.
Яшчэ адзін скрыншот трансляцыі пагромаў у «Брузгах». Бачна, што на выхадзе з пункта пропуску стаялі беларускія сілавікі са шчытамі.
14.13
14.01. У «Брузгах» палякі круцяць рускамоўны зварот да беларускіх сілавікоў
Вось цытата:
«Позвольте им вернуться домой. Еще недавно рука об руку мы охраняли границу, а теперь вы так страшно поступаете по отношению к невинным людям. Неужели после всего этого вы сможете посмотреть в глаза своим женам и детям? Одумайтесь, пожалуйста. Беларусы, перестаньте, прошу вас. Не причиняйте боль этим людям».
13.49. Узброены беларускі сілавік трапіў на відэа — ён стаіць проста пасярод скаплення мігрантаў.
13.40. Нагадаем, што ў маі 2021 ў Беларусі прынялі новы закон аб масавых мерапрыемствах. У ім ёсць такі момант:
«Забараняецца асвятленне ў сродках масавай інфармацыі, глабальнай кампутарнай сеткі Інтэрнэт ці іншых інфармацыйных сетках у рэжыме рэальнага часу (у прамым эфіры) масавых мерапрыемстваў, якія праводзяцца з парушэннем устаноўленага парадку іх арганізацыі або правядзення, у мэтах іх папулярызацыі або прапаганды.
На асобу, якая прысутнічае на масавым мерапрыемстве ў якасці журналіста сродку масавай інфармацыі, пры ажыццяўленні ім сваёй дзейнасці распаўсюджваюцца забароны, прадугледжаныя гэтым артыкулам. Такая асоба не мае права выступаць у якасці арганізатара або ўдзельніка масавага мерапрыемства».
Тым часам журналісты БТ вядуць прамы эфір масавага мерапрыемства, афіцыйны дазвол на якое наўрадці давалі: мігранцкіх пагромаў у памежным пункце Брузгі.
13:24. З польскага боку задзейнічаны чатыры вадамёты, перадае ТАСС. Мігранты праз іх адышлі ад польскіх загарод углыб беларускай тэрыторыі метраў на 50. На памежны пераход прыбыло ўзмацненне з ліку беларускіх сілавікоў, якія не ўмешваюцца ў тое, што адбываецца.
13:08. Беларускае тэлебачанне вядзе жывы эфір з мяжы.
12:56. Анлайн-камера «Брузгоў» фіксуе, як па тэрыторыі пункта ходзяць людзі з палкамі і металічнымі прутамі. У звычайны час там нават фатаграфаваць забаронена.
12:53. Міністэрства абароны Польшчы сцвярджае, што беларускія сілавікі забяспечылі мігрантаў светлашумавымі гранатамі, якія тыя кідалі ў польскіх жаўнераў.
12:44. Пры маўклівай згодзе беларускіх памежнікаў мігранты спрабуюць прарваць мяжу.
12:28
12:25
12:24
12:22
***
Ранкам 8 лістапада калона мігрантаў, каля 2000 чалавек, прыйшла на пункт пропуска «Брузгі», што на беларуска-польскай мяжы. Беларускія сілавікі адціснулі мігрантаў у лес.
Польскі бок абвінаваціў беларускія ўлады ў правакацыі, заявіўшы, што вялікія групы мігрантаў знаходзяцца пад поўным кантролем беларускіх спецслужбаў і арміі.
12 тысяч польскіх вайскоўцаў на мяжы з Беларуссю былі прыведзены ў баявую гатоўнасць. Літва накіроўвала дадатковыя сілы да беларускай і польскай межаў.
Польшча закрыла рух праз памежны пераход у Кузніцы з 7:00 9 лістапада, аб'явіла надзвычайнае становішча.
Ранкам 15 лістапада мігранты нечакана пакінулі лес і арганізавалі новы лагер наўпрост на памежным пераходзе. Ноч яны правялі там. Беларускія памежнікі ім не перашкаджалі.
Учора паміж Лукашэнкам і Меркель адбылася тэлефонная размова. Вядома, што яна тычылася лёсу мігрантаў. Лукашэнка зрабіў прапанову па вырашэнні крызіса, Меркель, з ягоных словаў, павінна яе абмеркаваць з калегамі па ЕС і абвесціць рашэнне.