Прадзед журналіста BBC, які браў інтэрв’ю ў Лукашэнкі, паходзіў са Шклова
Журналіст Стывен Розенберг у 2019 годзе публікаваў відэа з пашпартам свайго прадзеда Хаіма Гнесіна.
23.11.2021 / 14:09
Ён ва ўзросце 24 гадоў у 1894 годзе эміграваў са Шклова ў Вялікабрытанію.
Праз сто гадоў Аляксандр Лукашэнка, які вырас на Шклоўшчыне, выйграў першыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі.