У нобелеўскай прамове Дзмітрый Муратаў згадваў Беларусь

10.12.2021 / 19:59

10 снежня галоўнаму рэдактару «Новай газеты» Дзмітрыю Муратаву ўручылі Нобелеўскую прэмію міру. У сваёй прамове ён згадаў Беларусь у кантэксце катаванняў і парушэнняў грамадзянскіх свабод.

«Узнікла ілюзія, што можна дасягнуць прагрэсу тэхналогіямі і гвалтам, а не захаваннем правоў і свабод чалавека.Такі вось прагрэс без свабоды. У нас у краіне (і не толькі ў нас) папулярная думка: тыя палітыкі, якія пазбягаюць крыві, — слабыя людзі. А вось пагражаць свету вайной — абавязак сапраўдных патрыётаў», — сказаў Муратаў.

Nashaniva.com